Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі працуюць над магчымасцю прасоўваць прадукцыю ў трэція краіны з дапамогай фінансавых механізмаў Расіі

Эканоміка 13.10.2017 | 10:27
Аляксандр Агароднікаў. Фота Сучаснага партала Чарапаўца
Аляксандр Агароднікаў. Фота Сучаснага партала Чарапаўца

13 кастрычніка, Чарапавец /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Беларусі прапрацоўваецца магчымасць прасоўвання беларускай прамысловай прадукцыі на рынкі трэціх краін з выкарыстаннем фінансавых механізмаў Расіі і асобных расійскіх банкаў. Аб гэтым паведаміў журналістам у Чарапаўцы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я, можа, прыадкрыю невялікую таямніцу - пакуль вядзецца работа на ўзроўні спецыяльна створанай рабочай групы, - сказаў Аляксандр Агароднікаў. - Але мы плануем прасоўванне прадукцыі на рынкі трэціх краін з выкарыстаннем у тым ліку фінансавых механізмаў Расіі і асобных расійскіх банкаў. Такі механізм прапрацоўваецца на ўзроўні нарматыўнага акта кіраўніка дзяржавы. Спадзяёмся, што да канца гэтага года такі дакумент з'явіцца".

Намеснік міністра падкрэсліў, што перад Беларуссю і Расіяй стаіць агульная задача - выходзіць на рынкі трэціх краін. "Мы ўспомнілі, як узаемадзейнічалі ў часы Савецкага Саюза, цяпер мы пачалі гэта ўзаемадзеянне аднаўляць, - адзначыў ён. - Беларускі прадукт - канкурэнтаздольны, 21 працэнт у экспарце беларускіх прамысловых тавараў складае далёкае замежжа. Гэта не рынкі краін былога СССР, гэта тыя рынкі, на якіх цяжэй канкурыраваць, тыя, дзе нас яшчэ 15-20 гадоў таму наогул не ведалі. А для таго, каб прыйсці на новы рынак з такой складанай тэхнікай, абсталяваннем, трэба, па-першае, патраціць вялікія інвестыцыі, каб арганізаваць сэрвіс. Таму што без арганізацыі сэрвісу няма ўваходу на рынак. Па-другое, патрэбны даволі вялікія інвестыцыі ў арганізацыю дэманстрацыйных пляцовак. І калі ты ўпершыню прыйшоў на рынак, то неабходны адтэрміноўкі пакупніку, каб ён паверыў у твой тавар".

Аляксандр Агароднікаў у Чарапаўцы прыняў удзел у адкрыцці новай канвеернай лініі па зборцы трактароў "Беларус" магутнасцю звыш 120 к.с. на Чарапавецкім ліцейна-механічным заводзе. Яго размова з беларускімі і расійскімі журналістамі адбылася па праграме прэс-туру "Валагодская зямля - буйнейшы машынабудаўнічы кластар Расіі і Беларусі", арганізаванага Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і Міжнародным інфармацыйным агенцтвам "Расія сёння".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.