Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2016, 18:48

У Беларусі адмовяцца ад прывязкі да долара пры вызначэнні ставак па арэнднай плаце

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк сумесна з дзяржорганамі прадаўжае работу па ўстараненні практыкі фарміравання тарыфаў і намініравання плацяжоў у замежнай валюце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным банку па выніках пашыранага пасяджэння праўлення.

"Паступова будуць рабіцца захады па адмове ад прывязкі да долара ЗША або еўра пры вызначэнні цэн, ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін і іншых плацяжоў", - адзначылі ў Нацбанку.

Як было адзначана ў ходзе пасяджэння, ажыццёўлены Нацбанкам у 2015 годзе пераход да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання садзейнічаў дасягненню асноўнай мэты - зніжэнню інфляцыі да ўстаноўленага на год мэтавага параметра не больш як 12 працэнтаў. Пры гэтым базавая інфляцыя знізілася з 14,6 працэнта ў 2014 годзе да 11,3 працэнта ў 2015 годзе.

"Пераход з пачатку 2015 года да больш гібкай курсавой палітыкі, сфакусіраванай на павышэнні ролі рыначных механізмаў у курсаўтварэнні, даў магчымасць забяспечыць своечасовую рэакцыю абменнага курса на змяненне знешніх умоў, перш за ўсё - дынамікі расійскага рубля, і садзейнічаў падтрыманню цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту", - канстатавалі прадстаўнікі рэгулятара.

Улічваючы значнасць уплыву валютнага канала на эканамічныя ўмовы ў краіне, у 2015 годзе быў рэалізаваны шэраг мер па дэдаларызацыі эканомікі, у выніку чаго, у прыватнасці, удалося істотна знізіць ступень уплыву дынамікі абменнага курса на інфляцыйныя працэсы.

Па выніках 2015 года прырост прамежкавага арыенціра манетарнай палітыкі - сярэдняй шырокай грашовай масы - склаў амаль 41 працэнт. Асноўнай прычынай росту гэтага паказчыка стала пераацэнка валютнага складніка ў выніку аслаблення курса беларускага рубля. Па фіксаваным курсе сярэдняя шырокая грашовая маса павялічылася на 0,5 працэнта, што ніжэй за прагноз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі