Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2017, 11:18

У Бабруйску пачалі серыйны выпуск шын для Geely

10 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. ААТ "Белшына" (Бабруйск) пачало серыйны выпуск шын (адна мадэль) з пасадачным дыяметрам 18 цаляў. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прадпрыемства Вікторыя Кулік, летнія шыны лінейкі Astarta SUV прызначаны для эксплуатацыі на легкавых аўтамабілях Geely завода СЗАТ "БелДжы".

У адрас аўтакампаніі ў канцы кастрычніка, згодна з падпісаным кантрактам, ужо была адгружана першая партыя шын тыпапамеру 225/60R18 у колькасці 700 штук. У лістападзе плануецца паставіць яшчэ больш за тысячу шын гэтай мадэлі. Плануецца, што навінка з'явіцца ў рознічным продажы ўжо ў наступным сезоне.

Гэтыя шыны ў чэрвені бягучага года прайшлі параўнаўчыя лабараторна-дарожныя выпрабаванні ў канкурэнцыі з імпартнымі аналагамі. Пры гэтым беларуская прадукцыя пераўзышла аналагі па некалькіх паказчыках. У жніўні гэтыя шыны паспяхова прайшлі выпрабаванні і на рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын у Беларусі. "Накіраваны дарожны рысунак пратэктара шыны забяспечвае ўстойлівасць і кіруемасць пры руху, надзейныя эксплуатацыйныя характарыстыкі на дарогах, што дасць магчымасць уладальніку аўто ездзіць на больш высокіх скарасцях. У першую чаргу мы клапоцімся аб бяспецы і камфорце нашых аўтааматараў", - адзначыла субяседніца.

Беларускі шынны камбінат створаны ў 1972 годзе, пераўтвораны ў ААТ "Белшына" ў 2002-м. Прадпрыемства з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў шын у Еўропе, выпускае больш за 350 тыпапамераў і мадэлей шын. ААТ ажыццяўляе экспартна-імпартныя аперацыі з больш як 75 краінамі. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі на ўнутраным рынку з'яўляюцца буйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі: БелАЗ, МАЗ, МТЗ, МЗКЦ, "Гомсельмаш", "Амкадор".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі