Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 сакавіка 2018, 10:02

Сямашка: будаўніцтва БелАЭС ідзе па графіку

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ідзе па графіку. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Атамная электрастанцыя - вельмі вялікі праект. У 2019 годзе мы павінны запусціць першы блок, у лютым плануем загрузку ядзернага паліва. Другі блок павінен пачаць працаваць да канца 2020 года. Усё ідзе па графіку", - запэўніў Уладзімір Сямашка.

Ён нагадаў, што калі яшчэ некалькі гадоў таму Беларусь імпартавала каля 7 млрд кВт/гадз электраэнергіі, то ў гэтым годзе адмовілася ад імпарту. "Больш таго: мы ў бягучым годзе недзе 2,5 млрд кВт/гадз, да 3 млрд кВт/гадз, будзем экспартаваць электраэнергіі, гэта паляпшае баланс. Шмат размоў аб тым, куды будзем дзяваць лішкі пасля запуску БелАЭС. Дадзены даручэнні галіновым міністэрствам, распрацаваны праграмы", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У прыватнасці, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, на вуліцах беларускіх гарадоў плануецца актыўна задзейнічаць электробусы, пастаўлена задача распрацаваць беларускі электрамабіль. "Няпростая задача, але мы ёй займаемся. Гэтыя напрамкі сведчаць аб тым, што няма праблем з тым, каб зрабіць баланс энергіі з пускам БелАЭС", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі