Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

СБ плануе выдзеліць $100 млн на цеплавую рэабілітацыю жылфонду Беларусі і будаўніцтва кацельняў

Эканоміка 09.02.2018 | 19:54

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк плануе выдзеліць $100 млн на цеплавую рэабілітацыю жылфонду Беларусі і будаўніцтва кацельняў на драўнянай біямасе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадстаўніцтве Сусветнага банка ў Беларусі.

"Прыйшлі да згоды з урадам Беларусі аб тым, што мы прадаставім больш за $50 млн для тэрмарэабілітацыі жыллёвага фонду Беларусі, а таксама для будаўніцтва новых кацельняў, якія будуць працаваць на драўнянай біямасе, увогуле плануецца выдзяленне $100 млн. Гэтыя інвестыцыі дадуць магчымасць, з аднаго боку, скараціць расходы на ацяпленне для грамадзян, з іншага, будуць садзейнічаць змяншэнню выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу", - пракаменціраваў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.

Акрамя таго, на сакавік запланавана прадстаўленне Савету дырэктараў Сусветнага банка праекта па дадатковым фінансаванні сектара лясной гаспадаркі Беларусі ў памеры $14 млн.

З таго часу як Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе, СБ прадаставіў краіне крэдытныя рэсурсы на суму $1,7 млрд. На гэты момант інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае восем праектаў на агульную суму $775 млн.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).