Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2016, 19:48

Саўмін скаардынаваў парадак работ па праверцы канфіскаванай маёмасці на якасць і бяспеку

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скаардынавана правядзенне работ па праверцы маёмасці, канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы, на якасць і бяспеку. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 677 ад 26 жніўня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакументам зацверджаны Палажэнне аб парадку правядзення работ па праверцы канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасці на якасць і бяспеку, пералік маёмасці, якая падлягае праверцы на якасць і бяспеку, а таксама пералік органаў і ўстаноў, што ажыццяўляюць правядзенне адпаведных работ.

Так, устаноўлена, што рэспубліканскія органы дзяржкіравання вызначаюць пералік паказчыкаў, якія кантралююцца пры выкананні работ па праверцы маёмасці на якасць і бяспеку, і мінімальную колькасць маёмасці, што неабходна для правядзення лабараторных даследаванняў.

Парадак правядзення работ па праверцы маёмасці на якасць і бяспеку ўстанаўлівае працэдуры падачы ўпаўнаважаным органам заяўкі (заявы) на правядзенне гэтых работ, правядзення ідэнтыфікацыі маёмасці і (або) адбору ўзораў для выпрабаванняў, правядзення выпрабаванняў акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам), выдачы заключэння аб адпаведнасці (неадпаведнасці) маёмасці.

Акрамя таго, пастановай таксама ўстаноўлены тэрміны правядзення працэдур, распрацавана форма заключэнняў аб адпаведнасці і неадпаведнасці маёмасці па якасці і бяспецы.

Пастанова ўступіла ў сілу з 27 жніўня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі