Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 сакавіка 2018, 11:41

Рэзідэнт "Вялікага каменя" паставіў у Беларусь 2 беспілотныя аўтамабілі для правядзення выпрабаванняў

12 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ТАА "Міжнародная тэхналагічная кампанія "Інтэлектуальнае абсталяванне" паставіла ў Беларусь два беспілотныя аўтамабілі для правядзення выпрабаванняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка.

"Адзін з нашых рэзідэнтаў будзе займацца выпрабоўваннем беспілотных аўтамабіляў на электрычнай цязе. Яны паставілі ўжо ў Беларусь два такія аўтамабілі. Цяпер мы актыўна прапрацоўваем пытанне з тым, каб пачаць выпрабаванні, напрацоўваем базу для руху гэтага праекта наперад, таму што праект сапраўды вельмі цікавы", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.

Як паведамлялася, дагаворам з ТАА "Міжнародная тэхналагічная кампанія "Інтэлектуальнае абсталяванне" прадугледжана, што інвестар на працягу 2018-2020 гадоў пабудуе навукова-даследчы цэнтр агульнай плошчай больш як 30 тыс. кв.м. Аб'ём інвестыцый складзе каля $5 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі