Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2018, 13:18

Расія гатова закупіць беларускай арганічнай прадукцыі на $400 тыс. - Мінсельгасхарч

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія гатова закупіць беларускай арганічнай прадукцыі на $400 тыс., паведаміў сёння намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, прысвечаным законапраекту аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у Беларусі налічваецца 20 вытворцаў арганічнай прадукцыі, у іх ліку фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі, вялікія кампаніі, напрыклад, агракамбінат "Ждановічы". "Мы маем магчымасць і сваё насельніцтва забяспечыць арганічнай прадукцыяй, і прадаваць яе на экспарт. У нас ужо сёння ёсць на яе заказы. Расійская Федэрацыя гатова закупіць на $400 тыс. такой прадукцыі", - сказаў Уладзімір Гракун.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў важнасць законапраекта "Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі", які дасць магчымасць упарадкаваць адносіны ў гэтай сферы. Так, прапануецца ўвесці сертыфікацыю арганічнай прадукцыі і яе вытворчасці. Пазнаць яе ў магазіне пакупнік зможа па спецыяльным знаку "Арганічны прадукт". Паралельна з развіццём вытворчасці ў Беларусі актыўна вядзецца навуковая-даследчая работа. Дзейнічае шэраг дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, дадаў намеснік міністра.

У час круглага стала абмяркоўваліся пытанні эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці арганічнай сельгаспрадукцыі. Як падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Яўген Адаменка, развіццё ў Беларусі гэтага напрамку дасць магчымасць не толькі нарасціць экспарт, але і стварыць дадатковыя рабочыя месцы.

Як паведамлялася, праект закона "Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі" плануецца разгледзець у першым чытанні на веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі