Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2016, 15:56

Праверкі выканання тэхрэгламенту МС па таварах легпрама выяўляюць парушэнні ў 70-80 працэнтах выпадкаў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праверкі выканання тэхрэгламенту МС па таварах легпрама выяўляюць парушэнні ў 70-80 працэнтах выпадкаў, паведаміў сёння намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Сяргей Іўлеў на брыфінгу "Пацвярджэнне адпаведнасці тэхрэгламенту МС тавараў легпрама, рэалізуемых ІП на рынках" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы праводзілі маніторынг сітуацыі, у ходзе якога ў 70-80 працэнтах правераных выпадкаў выяўлены парушэнні. Пэўная частка прадпрымальнікаў застаецца ў неправавым полі са сваімі таварамі, і яны абавязаны ў гэта прававое поле ўвайсці. Колькі гэта ад агульнай колькасці, я сказаць не змагу", - адзначыў ён.

Сяргей Іўлеў падкрэсліў, што ўсе прадпрымальнікі былі папярэджаны аб неабходнасці мець сертыфікат якасці. "Але некаторыя пайшлі па лёгкім шляху і не займаліся сур'ёзна той падрыхтоўкай, якую трэба было правесці, каб ацаніць прадукцыю, якой яны гандлююць. Да таго ж сёння можна не займацца гэтай работай самастойна - проста купі тавар у таго пастаўшчыка, які мае ўсе дакументы. Гэта і аптовыя кампаніі, і кампаніі-вытворцы. Калі гаварыць аб беларускім вытворцы, то ўсе прадстаўнікі нашага легпрама маюць пацвярджальныя дакументы", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі