Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праект бюджэту на 2019 год: кошт нафты - $60 за бараль, інфляцыя - 5 працэнтаў

Эканоміка 08.08.2018 | 14:16
Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект бюджэту Беларусі на 2019 год разлічаны, зыходзячы з кошту нафты $60 за бараль, інфляцыі - 5 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў сёння на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект бюджэту на 2019 год фарміраваўся, зыходзячы з базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Асноўныя параметры: інфляцыя - 5 працэнтаў, стаўка рэфінансавання - 9,75 працэнта. Кошт нафты - $60 за бараль. Пры планаванні бюджэту ўлічана рэалізацыя падатковага манеўру ў Расіі.

Чакаецца, што рост даходаў па кансалідаваным бюджэце складзе менш за 1 працэнт, па рэспубліканскім - 98,3 працэнта да ацэнкі бягучага года.

Прыярытэтнымі напрамкамі фінансавання ў 2019 годзе будуць расходы на павышэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы і выкананне даўгавых абавязацельстваў. Прадугледжваецца, што яны будуць расці больш значнымі тэмпамі, чым даходы бюджэту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").