Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2016, 19:57

Пералік стратэгічных тавараў зацверджаны ў Беларусі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік стратэгічных тавараў зацверджаны ў Беларусі, адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 470 ад 16 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам у гэты пералік уваходзяць нафта і нафтапрадукты, нафтавыя газы, газападобныя вуглевадароды, хларыд калію, лесаматэрыялы і пруткі з жалеза або нелегіраванай сталі.

У Беларусі кантроль прымянення трансфертнага цэнаўтварэння ажыццяўляецца па некаторых відах здзелак, сярод якіх рэалізацыя і (або) набыццё стратэгічных тавараў. Такая мера замацавана ў адпаведнасці з дзеючай з 1 студзеня 2016 года рэдакцыяй артыкула 301 Падатковага кодэкса Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі