Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 студзеня 2017, 18:24

Паглыбленая перапрацоўка малочнай сыроваткі можа прынесці дадаткова $10-12 млн - Мясніковіч

12 студзеня, Шчучын /Кар. БЕЛТА/. Павелічэнне глыбіні перапрацоўкі малочнай сыроваткі і экспарт прадуктаў перапрацоўкі можа прынесці дадаткова $10-12 млн. Такое меркаванне сёння выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час наведвання завода па перапрацоўцы сыроваткі і вытворчасці сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату ТАА "Праймілк" у Шчучыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новае прадпрыемства, будаўніцтва якога вялося ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця, пачало работу ў верасні 2016 года і арыентавана на выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі. "Яшчэ некалькі гадоў таму такая каштоўная сыравіна, як малочная сыроватка, утылізоўвалася - яна злівалася ў каналізацыю або выкарыстоўвалася як корм для жывёл", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, за апошнія 5-7 гадоў праблема была вырашана. Цяпер у краіне фарміруецца каля 2,5 тыс. т сыроваткі, амаль 90 працэнтаў з яе перапрацоўваецца.

"Толькі на экспарце малочнай сыроваткі і прадуктаў яе перапрацоўкі ў 2016 годзе краіна зарабіла амаль $70 млн. Гэта значныя аб'ёмы, асабліва ўлічваючы, што яны атрыманы з другасных рэсурсаў. Рэсурс яшчэ ёсць. Калі яго задзейнічаць, то гэта прынясе дадаткова $10-12 млн", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што вытворцам трэба актыўней працаваць над глыбінёй перапрацоўкі, пашыраць асартымент прадукцыі.

"Прадукцыя запатрабавана на замежных рынках. За мінулы год Кітай нарасціў імпарт сыроваткі на 16 працэнтаў, Японія - на 7 працэнтаў. Аб'ём паставак у Расію за 2016 год узрос на 26 працэнтаў", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што новыя тэхналогіі, створаныя ў ТАА "Праймілк" і на іншых такіх прадпрыемствах, даюць магчымасць гібка рэагаваць на запыты рынкаў. "Нам ёсць над чым працаваць, але праблема ў краіне з гэтым вырашана", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі