Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2017, 19:46

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 мая

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, на 5 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Pall Mall і цыгарэты Rothmans.

З прадукцыі ТАА "Тытунь-Інвест" на 3 капейкі стануць даражэйшыя цыгарэты LD і некаторыя віды Monte Carlo і Camel. Цыгарэты Camel Compact Activate Yellow подаражэюць на 5 капеек, а Camel Black патаннеюць на 12 капеек (з 1 красавіка гэтыя цыгарэты выраслі ў цане на 20 капеек). Узнімуцца цэны на Winston Blue&Green.

Сярод імпартных цыгарэт на 5 капеек узнімуцца цэны на Rothmans Demi Blue і Rothmans Demi Silver.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі