Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2016, 10:44

Недабудаваныя інвестарамі аб'екты ў Беларусі будуць прадаваць з аўкцыёна

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб продажы не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных аб'ектаў з публічных таргоў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 12 мая 2016 года нумар 370, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Палажэннем устанаўліваецца парадак арганізацыі і правядзення публічных таргоў па продажы не завершанага будаўніцтвам незакансерваванага аб'екта адначасова з продажам у прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка або продажам права заключэння дагавора арэнды такога ўчастка, неабходнага для завяршэння будаўніцтва і абслугоўвання гэтага аб'екта, у выпадку спынення інвестыцыйнага дагавора, заключанага паміж інвестарам і Беларуссю, у сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем інвестарам і (або) арганізацыяй, якая рэалізуе інвестпраект, сваіх абавязацельстваў. Публічныя таргі праводзяцца ў форме аўкцыёну. Пры гэтым аб'ект і зямельны ўчастак або права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка складаюць адзіны прадмет аўцыёну.

Аўкцыёны з'яўляюцца адкрытымі, іх удзельнікамі могуць быць грамадзяне, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі, а таксама замежныя інвестары.

Пры продажы на аўкцыёне не завершанага будаўніцтвам незакансерваванага аб'екта з адначасовым продажам у прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка да ўдзелу ў аўкцыёне дапускаюцца толькі недзяржаўныя юрыдычныя асобы Беларусі.

Аўкцыён праводзіцца мясцовым выканаўчым камітэтам або вызначанай ім спецыялізаванай арганізацыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі