20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мабільны аператар МТС інфармуе сваіх абанентаў аб змяненні тарыфаў на шэраг паслуг з 1 красавіка 2017 года. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце аператара, паведамляе БЕЛТА.
Там гаворыцца, што змяненне тарыфаў складзе не больш за 9 працэнтаў у бок павелічэння да ўзроўню бягучых тарыфаў на паслугі МТС.
"Змяненне кошту тарыфаў на паслугі МТС ажыццяўляецца ў межах, устаноўленых рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам", - растлумачылі ў кампаніі.-0-