Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2016, 13:42

Мінтранс ацэньвае эфектыўнасць сістэмы BelToll на ўзроўні 99 працэнтаў

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўнасць сістэмы збору платы за праезд на платных участках дарог з дапамогай радыёсувязі BelToll ацэньваецца на ўзроўні 99 працэнтаў, заявіў сёння першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, адказваючы на пытанні дэпутатаў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У жніўні будзе тры гады, як у Беларусі працуе сістэма BelToll. У нас няма праблем у частцы эфектыўнасці работы гэтай сістэмы, яе эфектыўнасць цяпер на ўзроўні 99 працэнтаў", - адзначыў Аляксей Аўраменка.

Паводле яго слоў, у рэспубліканскі бюджэт у 2016 годзе плануюцца паступленні ў памеры Br670 млрд. "У жніўні пачнём вяртаць інвестыцыі, якія былі ўкладзены аўстрыйскімі партнёрамі - 120 млн еўра. Будзе істотна зменена прапорцыя паміж паступленнямі ў рэспубліканскі бюджэт і вяртаннем асноўнага доўгу за стварэнне сістэмы", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Аляксей Аўраменка канстатаваў спад трафіку па транзітных дарогах у пачатку года. "У студзені-лютым было істотнае зніжэнне - да 15 працэнтаў. Але на сённяшні дзень зборы ідуць у адпаведнасці з планамі. Ніякіх праблем няма", - запэўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі