Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2017, 10:43

Мінфін Беларусі 21 жніўня пачынае размяшчэнне валютных дзяржаблігацый на $50 млн

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінфін Беларусі 21 жніўня пачне размяшчэнне валютных дзяржаўных аблігацый выпуску нумар 244 аб'ёмам $50 млн, паведамляецца на сайце міністэрства.

Прамы продаж новага выпуску дзяржаблігацый для фізічных асоб будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 21 жніўня па 27 снежня.

Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 4,4 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1901 дзень. Дата іх пагашэння - 4 лістапада 2022 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па адзінаццаці працэнтных перыядах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі