Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МАРГ вызначыла парадак індэксацыі цэн на газ і тарыфаў на цепла- і электраэнергію для юрасоб і ІП

Эканоміка 11.07.2018 | 17:39

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла парадак індэксацыі цэн на прыродны газ і тарыфаў на цепла- і электраэнергію. Адпаведная пастанова МАРГ ад 13 чэрвеня 2018 года нумар 47 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Каэфіцыенты індэксацыі, згодна з пастановай, захоўваюцца на ранейшым узроўні, растлумачылі ў МАРГ.

Выключэнне - каэфіцыенты індэксацыі тарыфу на электраэнергію, адпускаемую энергазабеспячальнымі арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад "Белэнерга", юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Каэфіцыент індэксуемай долі ў гэтым тарыфе зніжаны з 0,76 да 0,69 у сувязі са змяненнем структуры затрат энергазабеспячальных арганізацый "Белэнерга". Гэта значыць, што зменшылася доля тарыфу, якая залежыць ад курса долара. Праводзімае паступовае змяншэнне долі індэксуемага тарыфу - у інтарэсах юрыдычных асоб і ІП.

Пастанова ўступіць у сілу 1 жніўня і не закране пытанні, звязаныя са змяненнем цэн (тарыфаў) на энергарэсурсы для насельніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Індывідуальнае прадпрымальніцтва У Беларусі з пачатку 2018 года павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).