Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2016, 12:27

Кійко: у Беларусі не плануецца змяняць стаўкі падаткаў у сувязі з карэкціроўкай бюджэту

25 мая, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. У Беларусі не плануецца змяняць стаўкі падаткаў у сувязі з карэкціроўкай бюджэту на 2016 год, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль у рамках удакладнення бюджэту, якое плануецца, павелічэнне ставак падаткаў не прадугледжваецца. Усе меры, звязаныя з дадатковай кансалідацыяй, прапанаваныя ўрадам і падтрыманыя Прэзідэнтам, рэалізаваны", - сказаў Дзмітрый Кійко.

Ён нагадаў, што было вырашана павялічыць акцызы на аўтамабільнае паліва і тытунёвыя вырабы, адмяніць ільготу па ПДВ на пасажырскія перавозкі, павялічыць стаўку ПДВ на паслугі электрасувязі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі