Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2017, 11:51

Кабякоў аб цэнах на лякарствы: людзі не павінны пераплачваць

25 ліпеня, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Цэны на лякарствы ў Беларусі павінны заставацца на прымальным узроўні. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на Барысаўскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў у час выязнога Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю цяпер працуе над аналізам рынку цэн, у тым ліку на імпартуемыя тавары. Людзі не павінны пераплачваць за лякарствы - ні за айчынныя, ні за імпартныя", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, работу па імпартазамяшчэнні трэба прадаўжаць. Разам з тым Андрэй Кабякоў адзначыў, што на рынку павінны прысутнічаць усе неабходныя прэпараты - і айчыннай вытворчасці, і імпартныя.

Што датычыцца Барысаўскага завода медпрэпаратаў, то з 270 выпускаемых найменняў у параўнанні з імпартнымі аналагамі ёсць пытанні толькі па цане цытрамону, але з 1 жніўня яна павінна выраўнавацца.

Сёння праходзіць выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства наведваюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў Барысава. На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна асаблівая ўвага будзе ўдзелена павышэнню канкурэнтаздольнасці раёна, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, стварэнню новых рабочых месц. Дэталёва будуць разгледжаны вынікі прынятых мер па павышэнні канкурэнтаздольнасці падведамных арганізацый Барысаўскага раёна і перспектывы іх развіцця ў 2017-2020 гадах, перспектывы будаўніцтва жылля і нарошчвання аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ. Таксама будзе дадзена ацэнка развіццю арганізацый АПК Барысаўскага раёна.-0-

Фота Андрэй Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі