Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2017, 17:51

Фарміраванне базавых дакументаў ЕАЭС па дзяржпадтрымцы сельскай гаспадаркі завершана - Сідорскі

16 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фарміраванне базавых дакументаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у галіне дзяржпадтрымкі сельскай гаспадаркі завершана. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Сяргей Сідорскі, каменціруючы зацвярджэнне Саветам ЕЭК парадку выплаты кампенсацыі ў выпадку парушэння дзяржавай ЕАЭС абавязацельстваў у галіне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Памер кампенсацыі залежыць ад віду парушэння і роўны велічыні перавышэння ўстаноўленага аб'ёму падтрымкі або аб'ёму забароненых субсідый. Яна размяркоўваецца паміж дзяржавамі ЕАЭС прапарцыянальна вартасным аб'ёмам узаемнага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй. Аб'ёмы вызначаюцца як сума ўзаемных экспартных і імпартных аперацый на аснове некалькіх падыходаў.

У выпадку прымянення адносна канкрэтнага сельскагаспадарчага тавару забароненых субсідый кампенсацыя размяркоўваецца прапарцыянальна долям дзяржаў - членаў саюза ў агульным аб'ёме ўзаемнага гандлю гэтым сельскагаспадарчым таварам.

Пры прадастаўленні дзяржпадтрымкі звыш дазволенага аб'ёму кампенсацыя размяркоўваецца прапарцыянальна долям дзяржаў - членаў ЕАЭС у аб'ёме гандлю ўсімі сельскагаспадарчымі таварамі з дзяржавай, якая парушыла абавязацельствы.

Разлік размеркавання кампенсацыі ажыццяўляецца на падставе афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ўпаўнаважаных органаў бакоў. Рашэнне аб памерах і тэрмінах выплаты кампенсацыі прымае Савет ЕЭК.

"Далейшая інтэграцыйная работа ў галіне сельгассубсідый будзе накіравана на павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага ўзаемадзеяння краін пяцёркі па пытаннях прадастаўлення падтрымкі і нарматыўна-прававога забеспячэння субсідзіравання АПК. Акрамя таго, ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных сродкаў неабходна ў першую чаргу адмаўляцца ад неэфектыўных мер падтрымкі. У сувязі з гэтым мы працуем над фарміраваннем адзіных падыходаў па ацэнцы эфектыўнасці мер падтрымкі і іх уплыву на агульны аграрны рынак", - адзначыў Сяргей Сідорскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі