Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2018, 09:29

Экспазіцыя беларускіх вытворцаў будзе арганізавана на буйнейшай выстаўцы Судана

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў будзе арганізавана на выстаўцы International Fair of Khartoum, якая пройдзе 22-29 студзеня ў Судане, паведамілі БЕЛТА ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа".

International Fair of Khartoum - буйнейшае выставачнае мерапрыемства Судана, якое праводзіцца штогод з 1978 года. У 2017 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел больш за 600 экспанентаў з усяго свету. Экспазіцыю наведалі амаль 145 тыс. чалавек.

Выстаўка арганізуецца па некалькіх тэматычных раздзелах, сярод якіх прамысловае абсталяванне, сельскагаспадарчая і кар'ерная тэхніка, будаўніцтва і дрэваапрацоўка, транспарт, прадукты харчавання і напіткі, медыцына і фармацэўтычная прамысловасць, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, навука, інфармацыйныя тэхналогіі і сувязь, лёгкая прамысловасць і тавары народнага спажывання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі