Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лістапада 2017, 16:28

Для ўрэгулявання спрэчак па пастаўках у Расію беларускіх прадуктаў не да канца задзейнічаны механізмы ЕАЭС - Рапота

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Для ўрэгулявання спрэчак, што ўзнікаюць пры пастаўках у Расію беларускіх прадуктаў харчавання, не да канца задзейнічаны механізмы Еўразійскага эканамічнага саюза. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, адказваючы на пытанні ў кулуарах экспертна-медыйнага форуму "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", які праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не да канца задзейнічалі ўжо існуючы механізм ва ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, - сказаў Рыгор Рапота. - Механізм гэты існуе ў рамках ЕАЭС, там адпрацаваны рэгламент дзеянняў на выпадак, калі якія-небудзь прэтэнзіі ад аднаго боку прад'яўляюцца да другога. Вось трэба гэты рэгламент выконваць. Я думаю, што строгае выкананне гэтага рэгламенту ў значнай меры знізіць вастрыню праблемы".

Каменціруючы ідэю аб стварэнні незалежнай лабараторыі па ацэнцы якасці прадуктаў харчавання, дзяржсакратар заўважыў, што ён станоўча ставіцца да любой ініцыятывы, якая дапаможа знізіць напружанне вакол гэтай тэмы. "Калі якая-небудзь незалежная лабараторыя, і калі гэта будзе прымальна для абодвух бакоў, дапаможа вырашэнню праблемы, значыць, мы будзем падтрымліваць", - адзначыў Рыгор Рапота.

Ён таксама дадаў, што на нядаўнім пасяджэнні Групы высокага ўзроўню пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы абмяркоўвалася стварэнне адзінай інфармацыйнай сістэмы, якая таксама дапаможа ўрэгуляванню гэтай праблемы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі