Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 снежня 2017, 16:18

Дэпутаты прынялі бюджэт пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва на 2018 год

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў першым і другім чытанні бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект прадставіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Гэты дакумент вызначае крыніцы фарміравання даходаў бюджэту фонду, іх аб'ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду. Таксама ён устанаўлівае парадак выканання бюджэту фонду.

Агульная сума даходаў фонду на 2018 год запланавана ў памеры Br13,58 млрд. Расходная частка бюджэту фонду разлічана ў суме Br13,393 млрд.

Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы - 99,04 працэнта, або Br11,843 млрд. Таксама ў даходную частку бюджэту фонду ўключаны ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў суме Br114,9 млн (0,96 працэнта). Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць Br207,8 млн.

Агульная сума субвенцый на пакрыццё расходаў, фінансаванне якіх згодна з заканадаўствам ажыццяўляецца з рэспубліканскага бюджэту, складае Br1,4 млрд.

Асноўная сума расходаў бюджэту фонду накіроўваецца на пенсійнае забеспячэнне - 75,86 працэнта, або Br10,159 млрд. На выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці, дапамог па доглядзе інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, на пахаванне, а таксама аказанне паслуг па іх выплаце будзе накіравана Br3 млрд, або 22,53 працэнта расходаў бюджэту.

Бюджэт фонду на 2018 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі ў памеры Br188 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі