Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2018, 11:56

Чжаа Лэцзі высока ацаніў асабісты ўклад Лукашэнкі ў развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайскі бок высока ацэньвае асабісты ўклад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё ўсебаковага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Важнасць гэтага адзначыў член Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Высокі кітайскі госць перадаў Аляксандру Лукашэнку самыя цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні "ад старога сябра, добрага сябра Старшыні КНР Сі Цзіньпіна".

Чжаа Лэцзі падкрэсліў важнасць таго, што Прэзідэнт Беларусі больш за 10 разоў быў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. "Асабіста вы ўнеслі вялікую лепту ў развіццё кітайска-беларускіх адносін. І з-за майго візіту вы скарэкціравалі сваю кароткую замежную паездку, вялікі вам дзякуй за гэта", - прадоўжыў Чжаа Лэцзі. На яго думку, Кітай і Беларусь з'яўляюцца добрымі сябрамі, якія могуць дзяліцца і радасцю, і нягодамі, гэта добрыя партнёры, якія аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу. "Як вы правільна заўважылі, нашы краіны - жалезныя браты, жалезныя сябры", - сказаў высокі госць.

Ён дадаў, што галоўная мэта візіту кітайскай дэлегацыі ў Мінск - рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў на палях праведзенага ў чэрвені гэтага года саміту ШАС, а таксама далейшае наладжванне стратэгічнага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных сувязей, умацаванне дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Візіт высокага кітайскага госця ў Мінск праходзіць 20-22 верасня. Чжаа Лэцзі, які ўпершыню наведвае Беларусь, быў выбраны на пасаду сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны ў кастрычніку 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі