Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2017, 18:58

Буйнейшыя ў гісторыі Беларусі экспартныя таргі драўнінай адбыліся на БУТБ

16 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. У ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) адбыліся буйнейшыя ў гісторыі краіны экспартныя таргі драўнінай: усяго за тры гадзіны замежным спажыўцам рэалізавана 805,4 тыс. куб.м круглых лесаматэрыялаў на агульную суму амаль 27 млн еўра, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Было прададзена больш за 94 працэнты ад выстаўленага на біржавыя таргі аб'ёму", - расказаў Раман Яніў.

У таргах удзельнічаў 41 пакупнік, у выніку канкурэнцыі паміж імі (у некаторых выпадках па пяць-шэсць прэтэндэнтаў на лот) цана кругляка істотна вырасла, што дало магчымасць беларускім вытворцам атрымаць дадатковую выручку ў памеры 2,4 млн еўра.

Папярэдні рэкорд па экспартных продажах круглага лесу быў зафіксаваны 6 мая 2015 года, калі па выніках біржавых таргоў было рэалізавана 769 тыс. куб.м рэсурсу на 19 млн еўра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі