Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2021, 12:21

Больш за 3,6 млн электронных білетаў на паязды БЧ прададзена за студзень-верасень

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3,6 млн электронных білетаў прададзена на паязды Беларускай чыгункі за 9 месяцаў бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Са студзеня па верасень пасажыры Беларускай чыгункі аформілі праз інтэрнэт больш за 2,7 млн электронных білетаў на паязды з нумараванымі месцамі і больш за 900 тыс. білетаў на паязды з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа).

"Беларуская чыгунка прадаўжае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі. У цэлым яны карыстаюцца папулярнасцю - 42 працэнты білетаў на паязды з нумараванымі месцамі набываецца праз раздзел "Паслугі пасажырам" на сайце pass.rw.by і з дапамогай спецыяльнага мабільнага дадатку", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

БЧ з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі рэкамендуе пасажырам пры афармленні праязных дакументаў карыстацца электроннымі каналамі продажаў. Пры праездзе ў паяздах, знаходжанні на вакзалах і іншых аб'ектах чыгуначнага транспарту нашэнне масак з'яўляецца абавязковым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі