9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт Беларусі на 2019 год будзе прафіцытным, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бюджэт захаваецца з прафіцытам, паколькі мы захоўваем бюджэтнае правіла, і частка атрыманых даходаў (у першую чаргу гэта даходы ад вывазных мытных пошлін) будзе накіроўвацца мэтавым чынам на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. Мы гэты механізм захоўваем, таму прафіцыт будзе", - адзначыў Дзмітрый Кійко.
Прагназуецца, што даходы бюджэту ў 2019 годзе знізяцца на 1,7 працэнта. "Мы захоўваем прафіцыт з улікам таго, што даволі жорстка падыходзім да планавання расходнай часткі", - растлумачыў намеснік міністра.
Як паведамлялася, праект бюджэту на 2019 год разлічаны зыходзячы з кошту нафты $60 за бараль. Асноўныя параметры: інфляцыя - 5 працэнтаў, стаўка рэфінансавання - 9,75 працэнта.-0-