Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2017, 17:55

Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект рэспубліканскага бюджэту - 2018

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці асноўных параметраў для разліку праекта бюджэту на будучы год прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі - 101,2 працэнта, сярэднегадавыя параметры: інфляцыя - 107,4 працэнта, стаўка рэфінансавання - 11 працэнтаў гадавых, цана на нафту - $43 за бараль, курс долара - Br2,038 і 62,3 расійскага рубля.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, сфарміраваны рэалістычны бюджэт з улікам тых умоў і прыярытэтаў, у якіх працуе эканоміка краіны. Гэта вынік кампрамісу палітычных, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, лічыць яна.

Згодна з дакументам, бюджэт зацверджаны па расходах у Br19,751 млрд зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у Br20,485 млрд. Прафіцыт чакаецца ў памеры Br733,88 млн і будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу.

У агульным аб'ёме кансалідаванага бюджэту 65 працэнтаў займаюць так званыя першачарговыя расходы - на выплату зарплаты і трансфертаў насельніцтву, абслугоўванне дзярждоўгу, набыццё лякарстваў, прадуктаў харчавання, аплату камунальных паслуг і міжбюджэтныя трансферты. Трэць кансалідаванага бюджэту складаюць расходы на заработную плату ў суме Br10,6 млрд.

Падатковая нагрузка ў 2018 годзе складзе не больш за 25,5 працэнта да ВУП і не перасягне прадугледжанага ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку ўзроўню ў 26 працэнтаў да ВУП.

Ключавой задачай развіцця Беларусі будзе аднаўленчы рост эканомікі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці і фарміраванне ўмоў для дасягнення мэт праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі