Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2016, 14:04

Беларусбанк пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

"Праўленне Беларусбанка прыняло рашэнне перанесці тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка з 1 жніўня на 1 кастрычніка 2016 года. Акрамя таго, вырашана аднавіць у перыяд з 1 жніўня па 30 верасня акцыю са спецыяльнай прапановай па рэгістрацыі кліентаў у сістэме "Інтэрнэт-банкінг", - гаворыцца ў паведамленні.

У банку растлумачылі, што гэтыя рашэнні былі прыняты, каб прадаставіць кліентам магчымасці для падключэння да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама правядзення дадатковай растлумачальнай работы аб асаблівасцях ажыццяўлення разлікаў плацежнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ("Інтэрнэт-банкінг", "М-банкінг", "SMS-банкінг", "ТБ-банкінг").

Як паведамлялася, з 1 жніўня Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі. Памер яе складзе Br1 (дэнамінаваны) за разавы зварот у касу незалежна ад колькасці плацяжоў. Калі плацяжы будуць ажыццяўляцца з дапамогай плацежнай карткі банка, то плаціць не трэба. Дадатковая плата не будзе спаганяцца і пры куплі валюты, а таксама пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, пазначаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэння на дабрачынныя рахункі, з залічэння на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі