Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2016, 10:23

Беларусь заклікае краіны ЕАЭС да зняцця бар'ераў па доступе на рынкі сельгаспрадукцыі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае краіны ЕАЭС да зняцця бар'ераў па доступе на рынкі сельгаспрадукцыі. Аб гэтым заявіў 27 кастрычніка прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на рэгулярнае прыняцце на нацыянальных узроўнях у краінах ЕАЭС пратэкцыянісцкіх рашэнняў, якія супярэчаць духу саюза. Паводле яго слоў, прыклады добра вядомы.

"Не так актыўна, як хацелася б, ідзе рух насустрач у пытаннях рэалізацыі ўзгодненай сельскагаспадарчай палітыкі, зняццю бар'ераў па доступе на рынак, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Рэгулярна да нас ва ўрад паступаюць запыты прадпрыемстваў і арганізацый па асаблівасцях работы на рынках краін саюза ў сучасных умовах, доступе да дзяржаўных закупак, арганізацыі транзіту і многіх іншых тэмах".

А саюз жа ствараўся, каб праблем ва ўзаемным гандлі было менш, падкрэсліў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі