Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 15:12

Беларусь падлічыць памер кампенсацыі за брудную нафту пасля завяршэння ў лістападзе капрамонту НПЗ

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падлічыць памер кампенсацыі з-за паставак няякаснай нафты з Расіі пасля завяршэння ў лістападзе капрамонту сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Бунакоў у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канчатковая сума кампенсацыі будзе падлічана пасля капітальнага рамонту нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. Калі на "Нафтане" капрамонт завяршаецца, то недзе ў пачатку лістапада ён будзе закончаны на Мазырскім НПЗ, які перапрацоўваў непасрэдна брудную нафту. Пасля гэтага будзе падлічана канчатковая сума", - сказаў Андрэй Бунакоў.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" не выключыў, што сума кампенсацыі можа ўключаць і недаатрыманы прыбытак за транзіт нафты.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, якую суму для кампенсацыі арыенціровачна можа назваць беларускі бок.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты ў дзясяткі разоў перасягала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перастаў прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі