Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2017, 11:55

Беларусь не выключае ўвядзення мер у адказ на дзеянні ФМС па непрызнанні сертыфікатаў ЕАЭС - Сянько

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не выключае ўвядзення мер у адказ на дзеянні Федэральнай мытнай службы па непрызнанні сертыфікатаў ЕАЭС, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі спатрэбіцца і будзе неабходнасць, мы будзем разглядаць такія пытанні (увядзенне мер у адказ. - Заўвага БЕЛТА). На сённяшні дзень такое рашэнне не прымалася", - адзначыў Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, Дзяржаўны мытны камітэт накіраваў пісьмо ў Федэральную мытную службу, дзе выказаў заклапочанасць цяперашнім станам спраў, а таксама на імя кіраўніка ЕЭК, каб вырашыць гэта пытанне на наднацыянальным узроўні. "Пакуль гэтыя пытанні не вырашаны канчаткова, нашы эксперты ўдзельнічаюць у іх абмеркаванні. Спадзяёмся на разумнае вырашэнне ў бліжэйшы час", - сказаў Юрый Сянько.

Як паведамлялася, ФМС не прымае дакументы аб ацэнцы адпаведнасці прадукцыі патрабаванням адзіных тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, выдадзеныя і зарэгістраваныя ў Арменіі, Беларусі, Казахстане і Кыргызстане, пры мытным дэклараванні тавараў пры перасячэнні мытнай граніцы Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі