Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2016, 18:32

Беларусь можа ў перспектыве экспартаваць кавуны - Гракун

7 верасня, Смалявіцкі раён /Алена Таратушкіна - БЕЛТА/. Беларусь можа ў перспектыве экспартаваць кавуны. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне аб перспектыўнасці вырошчвання бахчавых культур у Беларусі, намеснік міністра адказаў, што бахчавая культура для краіны - новая. "У мінулым годзе мы сабралі 500 т ураджаю, у гэтым годзе чакаецца больш. Цяпер пад гэту культуру адведзена каля 40 га зямель. Таму аб экспарце гаварыць рана. Але пры высокай ураджайнасці стануць магчымы і экспартныя пастаўкі", - растлумачыў Уладзімір Гракун.

Паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі "ў асноўным вырошчваюцца традыцыйныя культуры, аднак да іх дабаўляюцца і новыя, напрыклад баклажаны і часнок". "Цяпер Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе цыбуляй, і гэты напрамак мае экспартны патэнцыял", - сказаў ён.

Уладзімір Гракун таксама паведаміў, што 15 верасня ва ўсіх гарадах Беларусі пройдуць сельскагаспадарчыя кірмашы, на якіх вытворцы прадставяць сваю прадукцыю па зніжаных цэнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі