Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2019, 11:24

Беларусь і Расія ў кастрычніку запусцяць пілотны праект па прымяненні электронных ветсертыфікатаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) і Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі прынялі рашэнне аб запуску з 1 кастрычніка пілотнага праекта па суправаджэнні жывёлагадоўчых тавараў, якія рухаюцца з Расіі ў Беларусь, электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт расійскага ведамства.

Дамоўленасць была дасягнута напярэдадні ў Маскве. У бліжэйшы час беларускі бок накіруе ў Рассельгаснагляд пералік таварных груп, якія будуць задзейнічаны ў пілотным праекце.

"У пераходны перыяд абмен дакументамі на ўзгоднены спіс прадукцыі будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе, аднак дадаткова грузы будуць суправаджацца ветэрынарным сертыфікатам, раздрукаваным на бланку без ступеней аховы", - адзначаецца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

На наступным тыдні бакі дамовіліся падпісаць дарожную карту, якая будзе рэгламентаваць завяршэнне інтэграцыі паміж расійскімі і беларускімі сістэмамі электроннай сертыфікацыі грузаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі