Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Малдова пашыраць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і фармацэўтыцы

Эканоміка 12.09.2017 | 15:35

12 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова актывізуюць супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і фармацэўтыкі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на сустрэчы, якую пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук правёў з віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі і інфраструктуры Малдовы Актавіянам Калмыкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Кішынёве.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы. Разгледжаны ход выканання дамоўленасцей па выніках афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Філіпа ў Беларусь 6-7 чэрвеня 2017 года, а таксама рэалізацыі мерапрыемстваў пратакола 18-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ад 5 чэрвеня 2017 года.

Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі далейшага ўзаемадзеяння ў рамках двухбаковых міжведамасных рабочых груп па прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і фармацэўтыцы.

Разгледжана таксама падрыхтоўка правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Малдовы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як мяняліся стаўкі па крэдытах для фізічных асоб З-за зніжэння кошту крэдытаў вырасла крэдытная актыўнасць фізічных асоб. На 1 лістапада 2017 года запазычанасць па крэдытах фізасоб склалася на ўзроўні Br8,5 млрд і вырасла з пачатку года на 18,7%.