Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2017, 16:13

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Самарскай вобласці і Рэспублікі Марый Эл з-за птушынага грыпу

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Самарскай вобласці і Рэспублікі Марый Эл з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Самарскай вобласці і Рэспублікі Марый Эл жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер'я, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў і кармавых дабавак расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для перавозкі птушкагадоўчай прадукцыі, утрымання, забою і разбірання птушкі.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечанасцю, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад гэтага захворвання вялікі ў сувязі з масавай гібеллю захварэўшых птушак, неабходнасцю правядзення строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі