Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2017, 15:09

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Маскоўскай вобласці з-за птушынага грыпу

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Маскоўскай вобласці Расіі з-за высокапатагеннага грыпу птушак. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека і Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі, у Маскоўскай вобласці зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёна жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер'я, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання і разбірання птушкі.

Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь вышэйназванай прадукцыі з Маскоўскай вобласці адмяняюцца.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечанасцю, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання, працякае з рознай ступенню цяжкасці (ад бессімптомнай інфекцыі да цяжкіх генералізаваных форм септыцэміі). Эканамічны ўрон ад гэтага захворвання вялікі ў сувязі з масавай гібеллю захварэўшых птушак, неабходнасцю правядзення строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі