Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2018, 11:55

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 21 красавіка

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 21 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", паведамляе БЕЛТА.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць планавыя работы па мадэрнізацыі аднаго з апаратна-праграмных комплексаў.

У гэты прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні кліентаў у частцы ўстройстваў, устаноўленых у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у пунктах выдачы наяўных грошай і прыёму плацяжоў, у рабоце сэрвісу "SMS-апавяшчэнне", у тым ліку ў дастаўцы SMS-паведамленняў OTP (one time password).

Пры гэтым аўтарызацыйныя запыты з 2.00 да 6.00 будуць апрацоўвацца ў штатным рэжыме, абслугоўванне кліентаў у іншых устройствах будзе праводзіцца без абмежаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі