Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Банк развіцця адкрывае крэдытную лінію на $70 млн для фінансавання беларускага экспарту ў Афрыку

Эканоміка 16.05.2018 | 19:30

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця адкрывае крэдытную лінію на $70 млн для фінансавання беларускага экспарту ў афрыканскі рэгіён. Адпаведнае пагадненне падпісана 15 мая паміж Банкам развіцця і Trade and Development Bank of COMESA ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Найробі (Кенія). Такая інфармацыя размешчана на сайце Банка развіцця, паведамляе БЕЛТА.

"Наша работа ў сферы экспартнага фінансавання заўсёды накіравана на стварэнне магчымасцей для беларускіх прадпрыемстваў супрацоўнічаць з любым рэгіёнам свету. Афрыка - гэта кантынент найвялікшага эканамічнага патэнцыялу, рэгіён да якога прыкавана асаблівая ўвага вядучых сусветных экспарцёраў. Таму пры падтрымцы нашых партнёраў з TDB мы прапануем вельмі выгадныя ўмовы афрыканскім кампаніям, зацікаўленым у набыцці тавараў, работ і паслуг з Беларусі. Гэта адназначна прыцягне цікавасць да супрацоўніцтва з беларускім бокам. Але яе трэба не проста ўтрымаць, яе трэба значна ўзмацніць, каб заставацца на гэтым рынку", - пракаменціраваў падпісанне пагаднення старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас.

Trade and Development Bank of COMESA (Банк гандлю і развіцця Усходняй і Паўднёвай Афрыкі) - спецыялізаваны афрыканскі міждзяржаўны фінансавы інстытут, заснаваны ў 1985 годзе 19 афрыканскімі дзяржавамі - членамі арганізацыі агульнага рынку Усходняй і Паўднёвай Афрыкі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ВУП у Беларусі Валавы ўнутраны прадукт у студзені-жніўні 2018 года склаў Br77,4 млрд (103,7% да аналагічнага перыяду 2017 года).