Сцяг Серада, 26 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2011, 19:52

Банк даных электронных пашпартоў тавараў створаны ў Беларусі

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварыў "Банк даных электронных пашпартоў тавараў". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Банк даных электронных пашпартоў тавараў - гэта міжведамасная размеркаваная інфармацыйная сістэма, якая прызначана для вядзення базавай інфармацыі аб вырабляемых і рэалізуемых у Беларусі таварах. Мэтай стварэння банка даных з'яўляецца аўтаматызаваны ўлік у тавараправодных сетках і вядзенне працэсаў электроннага гандлю. "Ён дае магчымасць атрымаць неабходныя звесткі аб тавары, яго характарыстыках, якасці і бяспецы. Уся інфармацыя, даступная ў банку даных, стандартызаваны па міжнародных правілах апісання тавараў", - растлумачылі ў Мінэканомікі.

Гэта сістэма можа быць выкарыстана па лініі дзяржаўных закупак, напрыклад, пры даследаванні кан'юнктуры рынку, планаванні закупак і падрыхтоўцы заданняў на закупку.

Прадастаўленне інфармацыйных паслуг банка электронных пашпартоў тавараў для дзяржаўных органаў і іншых бюджэтных арганізацый ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі