Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2024, 16:50

Спіцын пра ўрок Ялцінска-Патсдамскай сістэмы: перамогі на полі бою замацоўваюцца за сталом перагавораў

Яўген Спіцын
Яўген Спіцын
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнай заслугай Іосіфа Сталіна стала тое, што ён замацаваў перамогу на полі бою Ялцінска-Патсдамскай сістэмай. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў гісторык Яўген Спіцын.

"Галоўнай, бадай, заслугай Сталіна была нават не перамога ў вайне, а тое, што ён перамогу савецкага салдата замацаваў Ялцінска-Патсдамскай сістэмай міжнародных адносін. Ён не даў сваім учарашнім саюзнікам абвесці яго вакол пальца. І мы праз 45 гадоў так бяздарна ўсе нашыя заваёвы, палітыя потам і крывёй нашых родных і блізкіх, здалі за нюх табакі. Больш таго, прывялі да той трагедыі, якая цяпер разгортваецца ва Украіне. І я думаю, што гэты ўрок трэба добра вывучыць, каб нашы перамогі на полі бою ніколі не здаваліся за сталом перагавораў. Больш таго, яны павінны там замацоўвацца", - сказаў Яўген Спіцын.

У пацвярджэнне сваіх слоў гісторык прывёў прыклад руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў: "Бліскучая ваенная кампанія, якую здалі на Берлінскім кангрэсе. Па-мойму, Гарчакоў напісаў у пісьме Аляксандру II аб тым, што гэта была самая чорная старонка ў яго біяграфіі. На што гасудар адказаў, што і ў яго біяграфіі таксама".

Тое ж самае справядліва і ў адносінах да эпохі напалеонаўскіх войнаў, лічыць Яўген Спіцын.

"Мы (Расійская імперыя. - Заўвага БЕЛТА) выйшлі там з новымі тэрыторыямі, у тым ліку Царствам польскім. Але навошта пасля гэтага было ствараць Свяшчэнны саюз? І калі размова ішла аб нацыянальных інтарэсах Расіі, іх здавалі дзеля міфічных задач захавання манархічнай легітымнасці ў краінах Заходняй Еўропы. У Італіі, Іспаніі і гэтак далей. І такіх прыкладаў у гісторыі было паўнюсенька", - рэзюмаваў гісторык.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі