Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2016, 09:09

Акцэнт у абноўленай Дырэктыве нумар 3 зроблены на развіцці экспарту - эксперт

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцэнт у абноўленай Дырэктыве нумар 3 зроблены на развіцці экспарту. Аб гэтым сказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава.

"Абнаўленне Дырэктывы нумар 3 абсалютна абгрунтавана, таму што прымалася яна ў 2007 годзе і ўжо сябе вычарпала. Сёння ў нас ёсць некаторыя праблемы з экспартам, а мы - малая адкрытая эканоміка і жывём за кошт яго. Мы не можам паглынуць увесь прадукт, які вырабляем. І калі не будзем гандляваць з іншымі краінамі, гэта пагражае нашай эканамічнай бяспецы. Таму з гэтага пункту гледжання акцэнт зроблены правільна. Пры гэтым экспарт павінен расці з удзелам навукі і інавацый, і гэта таксама прапісана ў дакуменце", - падкрэсліла яна.

Вялікая ўвага ў Дырэктыве нумар 3 удзяляецца і энергазберажэнню. "Мы з'яўляемся імпарцёрамі паліўна-энергетычных рэсурсаў, і гэты імпарт вельмі вялікі, таму што ў нас энергаёмістае абсталяванне, ёсць старая тэхніка, якая засталася яшчэ з часоў СССР. А там рабілі абсталяванне энергаспажывальным, ніхто не думаў, што давядзецца эканоміць рэсурсы", - растлумачыла Ірына Новікава.

Паводле слоў эксперта, кожны чалавек можа паўдзельнічаць у працэсе энергазберажэння. "Усе еўрапейцы берагуць святло, ваду, у іх паўсюль стаяць лічыльнікі. А мы прадаўжаем траціць энергію, нядбайна выкарыстоўваць святло, ваду. Таму кожны чалавек павінен пачаць з сябе, эканоміць як дома, так і на рабочым месцы", - рэзюмавала Ірына Новікава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі