Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 студзеня 2018, 13:13

Зацверджаны праект зон аховы Аўгустоўскага канала

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны праект зон аховы матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Аўгустоўскі канал". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры нумар 1 ад 10 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 129,18 га. У яе склад уваходзяць: водны шлях, які ўключае зарэгуляваны ўчастак ракі Чорная Ганча ад дзяржаўнай граніцы з Польшчай да вёскі Сонічы (13 км), участак канала ад вёскі Сонічы да шлюза Нямнова (6,5 км), гідравузлы Нямнова і Дамброўка, злучальны канал ад суднаходнага шлюза Нямнова да ўпадзення ў раку Нёман (2,4 км), гідравузлы Валкушык і Кужынец.

Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам ААТ "Белрэстаўрацыя" па заказе адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест".

Пастанова ўступае ў сілу праз 15 рабочых дзён пасля падпісання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі