Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 верасня 2017, 15:13

Заяўкі на ўдзел у IV Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску прымаюцца да 22 кастрычніка

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на ўдзел у IV Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў прымаюцца да 22 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які арганізуе мерапрыемства.

Конкурс пройдзе з 14 па 20 снежня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца спевакі з усіх краін, якія скончылі вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы (навучаюцца ў іх) або працуюць (выступаюць) у прафесійных музычных тэатрах. Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць жанчыны, якія нарадзіліся не раней за 1982 год, і мужчыны, якія нарадзіліся не раней за 1979 год.

Праводзіцца конкурс вакалістаў у тры туры, першыя два - у суправаджэнні фартэпіяна, трэці - у суправаджэнні аркестра. У трэцім туры (фінале) удзельнікам трэба будзе выканаць разгорнутую сцэну з оперы класічнага або сучаснага рэпертуару.

Прызавы фонд складае $28 тыс. у эквіваленце. Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае грашовы прыз, эквівалентны $10 тыс., лаўрэат I прэміі - $8 тыс., лаўрэаты II і III прэмій - $6 тыс. і $4 тыс. адпаведна.

Як адзначыў генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, старшыня журы і аргкамітэта конкурсу Уладзімір Грыдзюшка, хоць конкурс вакалістаў даволі малады, для яго пераможцаў і ўдзельнікаў ён стаў значным імпульсам да далейшага творчага росту, прафесійнага развіцця, надаў ім упэўненасць ва ўласных сілах.

З падрабязнасцямі арганізацыі мерапрыемства можна азнаёміцца на афіцыйнай старонцы конкурсу на сайце Вялікага тэатра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі