Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Заяўкі на літконкурс да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Бачылы прымаюцца да 15 лютага

Культура 04.12.2017 | 16:20

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз пісьменнікаў Беларусі аб'явіў літаратурны конкурс "Радзіма мая дарагая", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах.

"Летам наступнага года на малой радзіме паэта ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна пройдуць вялікія ўрачыстасці ў гонар аўтара радкоў, якія кранаюць сэрца кожнага беларуса. Саюз пісьменнікаў Беларусі выступіў з ініцыятывай правядзення конкурсу, вынікі якога будуць падведзены да юбілейнай даты. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту і месца пражывання", - расказала Алена Стэльмах.

Першая пошта, якая прыйшла на адрас конкурсу, сведчыць аб тым, што жадаючых прызнацца ў любові да сваёй роднай зямлі, вельмі шмат, дадала яна.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 15 лютага па трох намінацыях: "Паэзія", "Песня", "Проза" (апавяданні, эсэ, нарысы). Гэта павінны быць раней не апублікаваныя творы. Накіроўваць заяўкі неабходна на адрас: 220034 Мінск, вул. Фрунзэ, 5, Саюз пісьменнікаў Беларусі з паметкай "На конкурс" або на электронны адрас СПБ.

Па выніках адкрытага галасавання журы ў складзе вядомых пісьменнікаў, прадстаўнікоў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, супрацоўнікаў літаратурных часопісаў вызначыць пераможцаў у кожнай з намінацый (1, 2 і 3 месцы), якія будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы апублікуюць на афіцыйным сайце СПБ і ў вядучых літаратурных выданнях.

Мэты літаратурнага конкурсу "Радзіма мая дарагая" - папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей, прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму, ушанаванне вядомых людзей, выяўленне таленавітай моладзі, падтрымка маладых літаратараў.

Алена Стэльмах таксама расказала, што Саюз пісьменнікаў Беларусі хадайнічае перад Пухавіцкім райвыканкамам аб магчымасці прысваення Пухавіцкай раённай бібліятэцы імя Алеся Бачылы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.