Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2016, 11:21

XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур набыў афіцыйную песню

25 мая, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Афіцыйнай песняй XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур стане твор беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны рэжысёр фестывалю Вольга Багдановіч.

Кампазіцыя выбрана арганізатарамі ў якасці галоўнага музычнага суправаджэння XI фестывалю. Упершыню яна прагучала на мінскім рэгіянальным адборачным туры і запомнілася слухачам. Песня прагучыць на адкрыцці і закрыцці фінальных мерапрыемстваў у Гродне, мелодыя будзе служыць пазыўнымі ў час выпуску тэледзённікаў. "Калі ўдзельнікі і гледачы адобраць наш выбар, магчыма, кампазіцыя стане афіцыйнай песняй-гімнам фестывалю нацыянальных культур і ў далейшым", - растлумачылі ў аргкамітэце.

Арганізатары свята ў Гродне рыхтуюць насычаную музычную праграму. Акрамя ўдзельнікаў ад нацыянальных аб'яднанняў у сталіцу фестывалю прыедуць каля 40 вядомых беларускіх выканаўцаў. Усе яны выйдуць на сцэну ў вячэрнім гала-канцэрце майстроў мастацтваў "Кветкi Радзiмы". Артысты рыхтуюцца выканаць творы ў розных стылях музыкі на мовах дружалюбных народаў. "Са сцэны будуць гучаць песні, папулярныя ў розных краінах - нацыянальныя хіты на сербскай, украінскай, эстонскай і іншых мовах, - расказала рэжысёр вячэрняй шоу-праграмы Агата Мацко. - Напрыклад, Аляксей Грос заспявае на эстонскай мове, група Las Vegas - на латышскай". На беларускай мове выканае "Рэчаньку" група NAVI, а "Дразды" прадставяць "А я лягу-прылягу".

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады з 1996 года. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай свята па традыцыі з'яўляецца Гродна. Фінал XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца ў Гродне 4-5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі