Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 ліпеня 2017, 09:25

Выстава жывапісу і графікі "Блакітныя вочы Радзімы" адкрыецца ў Гомелі 27 ліпеня

25 ліпеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Выстава жывапісу і графікі "Блакітныя вочы Радзімы" пачне працаваць у цэнтральнай частцы гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў 27 ліпеня, паведаміла БЕЛТА дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.

У экспазіцыю ўвайшлі карціны з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, дзе захоўваецца значны пласт мастацкіх твораў, у якіх адлюстравана прырода Гомельскага краю. "Як вядома, пейзаж як жанр мастацтва карыстаецца вялікай любоўю і ў беларускіх мастакоў, і ў тых, хто шануе прыгожае. Мы вырашылі аб'яднаць у экспазіцыю некалькі дзясяткаў палотнаў, на якіх намаляваны рэкі і азёры - "блакітныя вочы Радзімы", - адзначыла субяседніца.

На выставе будуць прадстаўлены пейзажы Георгія Ніскага, Дзмітрыя Алейніка, Віктара Казачэнкі, Мікалая Палянкова, Анатоля Каплана, Валянціна і Марыі Ягоравых, Ігара Сямекі, Уладзіміра Кароткага, Цімафея Карлава і іншых вядомых майстроў.

Экспазіцыя прадоўжыцца да 27 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі