Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лістапада 2017, 10:50

Выстава латвійскай мастачкі Сілвы Лінартэ адкрываецца ў Мінску

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава латвійскай мастачкі Сілвы Лінартэ "Адлюстраванне" адкрываецца сёння ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Экспазіцыя прадстаўлена арт-цэнтрам імя Марка Роткі ў Даўгаўпілсе пры падтрымцы пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі і Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця, прысвечана 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Наведвальнікаў пазнаёмяць з 25 жывапіснымі работамі аўтара. Творчасць Сілвы Лінартэ вызначае гульня колеру, гармонія, пазітыўная радасць і аскетызм вобразаў, складаная сістэма філасофіі.

Сілва-Вераніка Лінартэ нарадзілася ў 1939 годзе ў Даўгаўпілскім краі. У 1941 годзе яе сям'я была рэпрэсіравана, дзяцінства будучая мастачка правяла ў Сібіры. Канчаткова Сілва вярнулася ў Латвію ў 1957 годзе, вучылася ў Рыжскай школе прыкладнога мастацтва, затым скончыла Акадэмію мастацтваў, атрымаўшы спецыяльнасці жывапісца і педагога. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях ЗША, Канады, Швецыі, Германіі і Кітая.

Выстава "Адлюстраванне" ў галерэі Міхаіла Савіцкага прадоўжыцца да 4 лютага 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі