Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 жніўня 2016, 10:20

Выстава адной карціны на вежы Гомельскага палаца прадоўжыцца 8 гадзін 8 мінут 8 секунд

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крэатыўную выставу карціны "Маё Палессе" ўласнага аўтарства арганізуе 8 жніўня генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на вежы агляду Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Прэзентацыя выставы адной работы назначана на 8 гадзін 8 мінут і 8 секунд на пляцоўцы вежы агляду Гомельскага палаца, якая ўмяшчае толькі 8 чалавек. Экспанавацца карціна "Маё Палессе" будзе на працягу 8 гадзін 8 мінут 8 секунд, пасля чаго аўтар перадасць яе ў дар Гомельскаму палацава-паркаваму ансамблю.

Такі арыгінальны праект у свой дзень нараджэння, 8 жніўня, мастак прысвячае Году культуры. Паводле задумы аўтара, праект сімвалізуе бясконцасць сучаснага.

Кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Уладзімір Пракапцоў родам з Палесся і тэма бацькоўскага дому, роднага краю стала асноўнай яго творчасці. Яго жывапісныя палотны - "У бацькоўскім садзе", "Лазенька", "Вуліца майго дзяцінства", "Бацькоўскі дом", "Старыя гнёзды" - добра вядомы ў сучасным беларускім мастацтве, займаюць асобнае месца ў творчай біяграфіі мастака. Жывапісны твор "Маё Палессе" прадаўжае цыкл аб родным краі, выкананы ў рэалістычным стылі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі